План работы бацькоўскага ўніверсітэта
на 2024/2025 навучальны год
Клас |
Тэма заняткаў |
Тэрмін правядзення |
Форма правядзення |
Адказныя |
|
I ступень - "Маё дзіця - малодшы школьнік" для бацькоў навучэнцаў I-IV класаў |
|||||
1 |
Тэма 1. Адаптацыя вучнняў у 1-м класе. Фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя вучняў школы. Прычыны сацыяльна-псіхалагічнай дэзадаптацыі . Дапамога дзіцяці ў адаптацыі да школы |
верасень |
лекцыя |
Ганчар В.Г. |
|
3 |
Тэма 1. Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці . Адзнака і ацэнка ведаў вучняў. Крытэры іадзнакі. Уплыў адзнакі на самаацэнку вучняў. Рэкамендацыі бацькам па фарміраванні ў дзіцяці навыкаў самакантролю, умення працаваць |
верасень |
гутарка |
Чарняк Т.І. |
|
4 |
Тэма 1. Узроставыя псіхафізіялагічныя асаблівасці вучняў 4-х класаў. Пазнавальная рэфлексія: здольнасць усвядоміць прычыны навучальных няўдач і поспехаў. Фарміраванне адвольнасці пазнавальных працэсаў: увагі, памяці. Асобасныя асаблівасці малодшых школьнікаў |
верасень |
лекцыя |
Асіповіч І.Я. |
|
2 |
Тэма 1. Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца . Захаванне рэжыму дня - важная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Кантроль бацькоў за выкананнем дамашніх заданняў школьнікаў. Тыповыя памылкі бацькоў у арганізацыі навучальнай працы дзіцяці |
кастрычнік |
гутарка |
Кляшэвіч Л.М. |
|
1 |
Тэма 2. Рэжым дня школьніка . Захаванне санітарна-гігіенічных норм. Арганізацыя рэжыму дня школьніка. Выхаванне самастойнасці і арганізаванасці ў першакласніка |
лістапад |
гутарка |
Ганчар В.Г. |
|
2 |
Тэма 2. Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця. Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе. Фарміраванне здаровага ладу жыцця вучняў малодшых класаў. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця: рацыянальнае харчаванне, рухальная актыўнасць, станоўчыя эмоцыі. Роля сям'і ў фізічным выхаванні дзяцей. Кодэкс |
снежань |
круглы стол |
Кляшэвіч Л.М. |
|
3 |
Тэма 2. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці трэцякласнікаў. Спецыфіка развіцця ўспрымання, увагі, памяці, мыслення ў малодшых школьнікаў. Асаблівасці міжасобасных зносін. Самаацэнка малодшых школьнікаў |
снежань |
лекцыя |
Чарняк Т.І. |
|
4 |
Тэма 2. Як навучыць сваё дзіця жыць у свеце людзей. Выхаванне культуры паводзін і павагі да людзей у вучняў. Фарміраванне правіл паводзін і добрых манер . Культура асобы: культура знешнасці, зносін, гаворкі. Эфектыўныя зносіны: асноўныя элементы |
снежань |
кансультацыя |
Асіповіч І.Я. |
|
1 |
Тэма 3. Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці. Каштоўнасці, традыцыі і звычаі сям'і. Значэнне прыкладу бацькоў у выхаванні дзіцяці . Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні ў дзіцяці жадання працаваць |
студзень |
дыскусія |
Ганчар В.Г. |
|
3 |
Тэма 3. Здаровая сям'я - здаровае дзіця. Фарміраванне ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця. Спорт у жыцці бацькоў і дзяцей. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця |
студзень |
дыскусія |
Чарняк Т.І. |
|
2 |
Тэма 3. Уплывы сям'і на эмацыянальны стан дзіцяці. Сямейны дабрабыт і сямейнае няшчасце. Фактары, прычыны і індыкатары сямейнага няшчасця. Сем'і са ўтоенай формай няшчасця. Уплыў унутрысямейных адносін на развіццё асобы і псіхічнае здароўе дзіцяці |
люты |
семінар-практыкум |
Кляшэвіч Л.М. |
|
4 |
Тэма 3. Дзіця і камп’ютар. Камп’ютар дома: карысць ці шкода? Камп’ютарныя гульні .Уплыў камп’ютара на арганізм і асобу дзіцяці. Плюсы і мінусы выкарыстання камп'ютара школьнікам. Як правільна арганізаваць працу школьніка за камп'ютарам. Захаванне здароўя дзіцяці пры рабоце за камп'ютарам |
люты |
дыскусія |
Асіповіч І.Я. |
|
1 |
Тэма 4. Станоўчяыя эмоцыі ў жыцці школьніка. Эмоцыі ў нашым жыцці. Значэнне эмацыйна-пачуццёвай сферы для фарміравання паўнавартаснай асобы . Рэкамендацыі бацькам па развіццю станоўчых эмоцый дзіцяці |
красавік |
гутарка |
Ганчар В.Г. |
|
3 |
Тэма 4. Эфектыўныя зносіны ў сям'і - залог поспеху школьніка. Сутнасць сямейных зносін. Сям'я як сістэма міжасобасных узаемадзеянняў. Зносіны як працэс узаемаўплыву. Асаблівасці сямейных зносін .Культура сямейных зносін. Уплыў зносін бацькоў з дзецьмі на іх паўнацэннае развіццё. Навыкі эфектыўнай камунікацыі .Стварэнне ў сям'і атмасферы абароненасці, цяпла і кахання |
красавік |
семінар-практыкум |
Чарняк Т.І. |
|
2 |
Тэма 4. Працоўнае выхаванне дзяцей у сям'і. Выхаванне ў працы. Роля сям'і ў развіцці працаздольнасці вучня. Як навучыць сучаснае дзіця працаваць |
май |
круглы стол |
Кляшэвіч Л.М. |
|
4 |
Тэма 4. Кнігі ў жыцці школьніка. Адносіны дзіцяці да вучэбнай і мастацкай літаратуры. Як захаваць любоў да кнігі пры інфармацыйнай перагрузцы ў сучасным свеце |
май |
дыскусія |
Асіповіч І.Я. |
|
II ступень - "Маё дзіця - падлетак" для бацькоў вучняў VІ-IX класаў |
|||||
6 |
Тэма 1. Сям'я як персанальнае мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці. Маральныя і культурныя каштоўнасці сям'і. Дзіця і задавальненне яго патрэб у сям'і. Псіхолага-педагагічныя фактары развіцця і выхавання дзіцяці ў сям'і. Тыпы |
верасень |
лекцыя |
Сінюк Л.А. |
|
7 |
Тэма 1. Псіхалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці сямікласнікаў . Узроставыя асаблівасці 13-14-гадовых падлеткаў. Спецыфіка развіцця ўвагі, памяці, мыслення. Палавое паспяванне. Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе |
верасень |
лекцыя |
Рыбак В.М. |
|
9 |
Тэма 1. Партрэт сучаснага падлетка. Індывідуальныя асаблівасці падлетка і характэрныя ўзроставыя рысы. Ключавыя ўзроставыя перажыванні. Асобасныя асаблівасці і асаблівасці зносін. Магчымыя праблемы, знешнія і ўнутраныя канфлікты, стаўленне да вучобы |
верасень |
лекцыя |
Кандрукевіч І.Л. |
|
8 |
Тэма 1. Жыццёвыя мэты падлеткаў. Мэты падлеткавага перыяду. Пастаноўка мэтаў і іх дасягненне . Паспяховасць у школе як адзін з фактараў дасягнення мэтаў |
кастрычнік |
лекцыя |
Марукіна Т.М. |
|
7 |
Тэма 2. Прафілактыка правапарушэнняўпадлеткаў. Проціпраўныя паводзіны непаўналетніх. Фактары і прычыны правапарушэнняў. Падлеткі "групы рызыкі" |
лістапад |
круглы стол |
Рыбак В.М. |
|
9 |
Тэма 2. Агрэсія, яе прычыны і наступствы. Формы агрэсіўных паводзін падлеткаў. Прычыны агрэсіўнасці і яе ўплыў на ўзаемадзеянне падлетка з акружаючымі людзьмі Магчымыя спосабы пераадолення агрэсіўнасці ў паводзінах падлетка. Рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлетка |
лістапад |
гутарка |
Кандрукевіч І.Л. |
|
6 |
Тэма 2. Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў. Асацыяльныя паводзіны падлеткаў. Формы адыктыўных (залежных) паводзін падлеткаў (курэнне, алкагалізм, наркаманія і інш.). Прычыны залежных паводзін. Прафілактыка залежнасцяў у падлеткавым асяроддзі. Роля бацькоў у папярэджанні асацыяльных паводзін падлеткаў. |
снежань |
семінар-практыкум |
Сінюк Л.А. |
|
8 |
Тэма 2. Як зберагчы падлетка ад гвалту. Гвалт і бяспека нашых дзяцей. Віды гвалту. Аналіз праблемных сітуацый. Прафілактыка асноўных рызык. Асаблівасці паводзін "ахвяры" |
снежань |
семінар-практыкум |
Марукіна Т.М. |
|
7 |
Тэма 3. Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту. Жыццё сям'і з дзіцем-падлеткам: барацьба прынцыпаў ці пошукі кампрамісаў. Псіхалагічны клімат у сям'і .Бацькоўскі аўтарытэт . Як яго набыць і як не страціць. Правілы ўзаемадзеяння з падлеткам |
люты |
дыскусія |
Рыбак В.М. |
|
9 |
Тэма 3. Фарміраванне здаровага ладу жыцця: шкодныя звычкі і як ім супрацьстаяць. Падлеткавы ўзрост як фактар рызыкі для ўзнікнення шкодных звычак і залежнасцяў. Фарміраванне ў падлеткаў патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця, адказнасці за сваё здароўе. Прафілактыка шкодных звычак |
люты |
лекцыя |
Вадап’ян А.А. |
|
6 |
Тэма 3. Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт. Віртуальная рэальнасць: магчымасці і небяспекі. Асноўныя правілы медыябяспекі для бацькоў і падлеткаў. Прафілактыка інтэрнэт-рызыкі . Як засцерагчы дзіця ад небяспек у сацыяльных сетках |
сакавік |
круглы стол |
Сінюк Л.А. |
|
8 |
Тэма 3. Асцярожна: суіцыд. Суіцыд сярод непаўналетніх. Віды і прычыны. Матывы суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Індыкатары суіцыдальнай рызыкі. Прафілактыка суіцыдальных паводзін |
сакавік |
гутарка |
Марукіна Т.М. |
|
7 |
Тэма 4. Як павысіць навучальную матывацыю падлеткаў. Стаўленне падлеткаў да навучання. Страта цікавасці да вучобы ў падлеткаў - што рабіць і як пазбегнуць. Прычыны зніжэння навучальнай матывацыі ў падлеткавым узросце. Як зацікавіць падлетка навучаннем? Матывацыя на поспех |
красавік |
гутарка |
Рыбак В.М. |
|
6 |
Тэма 4. Арганізацыя летняга адпачынку падлеткаў. Правілы бяспечных паводзін улетку. Небяспека вольнага баўлення часу падлеткаў. Аказанне першай медыцынскай дапамогі. Рэкамендацыі бацькам па забеспячэнні бяспекі дзяцей у летні перыяд |
май |
круглы стол |
Сінюк Л.А. |
|
8 |
Тэма 4. Культура паводзін у канфліктных сітуацыях. Паняцце "канфлікт". Сямейныя сваркі і канфлікты. Развод як псіхатраўмуючы фактар. Наступствы разводу для мужа і жонкі і дзяцей . Сямейныя канфлікты ў дыядзе «бацькі-дзеці», прычыны іх узнікнення. Стратэгіі паводзін у канфлікце, спосабы пераадолення і прафілактыка дзіцяча-бацькоўскіх канфліктаў. Школьныя канфлікты . Культура паводзін дарослых і дзяцей пры ўзнікненні школьных канфліктаў |
май |
круглы стол |
Марукіна Т.М. |
|
9 |
Тэма 4. Прафесійная арыентацыя дзевяцікласнікаў. Як дапамагчы падлетку выбраць прафесію? Прафесійныя намеры і магчымасці навучэнцаў. Уплыў сям'і на выбар прафесіі падлеткам. Як бацькі могуць падтрымаць дзіця пры выбары прафесіі? Знаёмства бацькоў навучэнцаў з вынікамі дыягностыкі схільнасцей, здольнасцей і прафесійных інтарэсаў падлеткаў. |
май |
семінар-практыкум |
Кандрукевіч І.Л. |
|
III ступень – «Маё дзіця– старшакласнік »для бацькоў вучняў X класа |
|||||
10 |
Тэма 1. Здароўе - гэта жыццё. Фактары рызыкі для здароўя сучаснай моладзі. Праблема здаровага харчавання. Захапленне дыетамі. Гіпадынамія - праблема сучасных маладых людзей. Стрэс і яго ўплыў на здароўе. Шкодныя звычкі. Захаванне здароўя і правілы здаровага ладу жыцця. Рэжым дня |
кастрычнік |
лекцыя |
Вадап’ян А.А. |
|
10 |
Тэма 2. Першае каханне ў жыцці вашага дзіцяці. |
студзень |
круглы стол |
Вадап’ян А.А. |
|
10 |
Тэма 3. Правілы паводзін з падлеткамі: асаблівасці пераходнага ўзросту Жыццё сям'і з дзіцем-падлеткам: барацьба прынцыпаў ці пошукі кампрамісаў. Псіхалагічны клімат у сям'і.Бацькоўскі аўтарытэт. Як яго набыць і як не страціць. Правілы ўзаемадзеяння з падлеткам |
сакавік |
дыскусія |
Вадап’ян А.А. |
|
10 |
Тэма 4. Як дапамагчы старшакласніку здабыць упэўненасць у сабе? Уплыў сарамлівасці і няўпэўненасці на навучальныя поспехі старшакласніка. Шляхі пераадолення сарамлівасці і няўпэўненасці старшакласніка дома і ў школе |
май |
Круглы стол |
Вадап’ян А.А. |
|