Літаратурны музей Кузьмы Чорнага

Дата: 13 февраля 2020 в 12:45, Обновлено 13 февраля 2020 в 14:27
241 просмотр

У Год малой радзімы вучні Пацейкаўскай сярэдняй школы з задавальненнем наведалі Літаратурны музей Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах. Уразіла ўсё: цікавая лекцыя экскурсавода, наведванне розных выстаў. Дзяўчынкі паспрабавалі сябе ў ткацкай справе. А хлопчыкам моцна спадабалася новая выстава "Забытыя механізмы". Старэйшыя вучні змаглі атрымаць адказы на пытанні: чаму ў Кузьмы Чорнага кожны чалавек - гэта цэлы свет; чаму ў няшчасці і радасці без дружбы нельга жыць; чаму там, дзе проайшло маленства, пачынаецца Радзіма.

Рады сустрэчы ў музеі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.